29.01.2020 / 10:34

У Эміратах зафіксавалі першы выпадак захворвання на новы каранавірус

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах зарэгістравалі першы выпадак захворвання на новы каранавірус. 

Паводле паведамлення мясцовага міністэрства здароўя, каранавірус быў зафіксаваны ў сям'і, якая прыбыла з кітайскага Уханя.

«Стан здароўя інфікаваных стабільны, яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам», — дадалі ў ведамстве.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру