Алесь Круткін, фота з фэйсбука

Алесь Круткін, фота з фэйсбука

Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алесь Круткін і Наталля Спірыдонава былі затрыманыя ў Віцебску 27 студзеня. Іх даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак, што з'явіліся раней у цэнтры горада, паведамляе spring96.org.

Наталлю Спірыдонаву вызвалілі праз тры гадзіны пад падпіску ў сувязі з тым, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца маці-інвалід. Круткіна пасля афармлення пратакола адправілі ў ізалятар.

Алеся Круткіна адвезлі ў Полацк, дзе судзілі за ўдзел у акцыі ў Мінску 20 снежня. У выніку грамадскі актывіст атрымаў 15 сутак за ўдзел у той акцыі. Суд прайшоў у судзе Полацкага раёна ў закрытым рэжыме. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0