29.01.2020 / 11:42

Зяленскі параўнаў гімназістаў, што далі бой бальшавікам пад Крутамі, з байцамі на Данбасе 18

president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі нагадаў жыхарам Украіны пра бой пад Крутамі, які адбыўся 29 студзеня 1918 года. Па словах кіраўніка краіны, гэтая гісторыя перш за ўсё — пра адвагу і смеласць.

«102 гады таму гісторыя барацьбы за ўласную дзяржаўнасць папоўнілася гераічнай старонкай — боем пад Крутамі. Гэта гісторыя перш за ўсё не пра перамогу або паразу, не пра ацэнку рашэнняў камандавання, не пра гістарычныя і геапалітычныя наступствы. Гэта перадусім пра неверагодную адвагу і смеласць зусім юных, не да канца падрыхтаваных курсантаў, студэнтаў і гімназістаў, якія сталі на абарону ўкраінскай дзяржавы і змаглі спыніць праціўніка, які значна пераважаў іх па колькасці і зброяй», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён адзначыў, што краіна памятае і аддае гонар «стойкасці і мужнасці маладых хлопцаў, якія гэтак жа, як і сённяшнія абаронцы Украіны на ўсходзе, служаць годным прыкладам нашым будучым пакаленням».

Бой пад Крутамі адбыўся 29 студзеня 1918 года паміж Нежынам і Бахмачам на Чарнігаўшчыне падчас наступу на Кіеў войскаў бальшавіцкай Расіі на чале з палкоўнікам Міхаілам Мураўёвым. Супраць 4000-бальшавіцкага атрада петраградскіх і маскоўскіх чырвонаградзейцаў выступілі каля 300 байцоў Студэнцкага курэня, 250 — Першай ўкраінскай ваеннай школы і амаль 40 гайдамакаў. Бой працягваўся да вечара. Было адбіта некалькі нападаў. У баі было каля 300 забітых, параненых, палонных.

NN.by

66
Пануры / Адказаць
29.01.2020 / 12:16
Хто такiя курсанты-гайдамакi? Юнацтва, пласцiлiн. Навошта паклалi сапраудных патрыетау, калi быу вырашаны iсход боя? Можа вывясцi трэба было за мяжу, давучыць, i там ужо рабiць сапраудных лiдарау украiнскага руха за незалежнасць, а не як зарас робяць гэтых недабiткау Бандэру ды Шухевiча, ал якiх нават Германiя адкрасцiлася.
79
Beerfox / Адказаць
29.01.2020 / 12:17
Сдурел зеленый
5
Павел Ас / Адказаць
29.01.2020 / 12:33
Чарговая публічная аплявуха Крамлю. Самае прышпільнае тое, як некаторыя фашысты-алігархі змагаюцца за бальшавіцкую спадчыну. Няўжо яны не разумеюць, што пры Ленене ці Джугашвілі, за іх учынкі, іх бы ПЕРШЫМІ РАССТРАЛЯЛІ :)
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру