Фота з сайта need4study.com

Фота з сайта need4study.com

У рэдакцыю «Моцных навін» Гомеля прыйшоў ліст, які паведамляе пра здарэнне ў гімназіі № 71: «Настаўніца пачатковых класаў (класная кіраўніца аднаго з трэціх класаў) збіла дзіця, яно трапіла ў бальніцу, накладалі швы. Бацькі напісалі заяву, у гімназіі быў Следчы камітэт.

Настаўніца і раней прыкладвала руку да дзяцей. Мінулы яе выпуск знакаміты тым, што бацькі пісалі ананімку дырэктару пра яе педагагічныя подзвігі. З бацькамі праводзілі сход, але па выніку настаўніцы так нічога і не было». У лісце таксама паведамляецца, што гэтая настаўніца ў мінулым быццам бы ўдарыла аднаго з хлопчыкаў насценным гадзіннікам.

Адзначым, што рэдакцыі «Моцных навін» вядомыя імя і прозвішча настаўніцы, аднак у рэдакцыі лічаць немэтазгодным публікаваць іх да з'яўлення афіцыйных вынікаў праверкі.

Для пацвярджэння атрыманай інфармацыі карэспандэнт звязаўся з адміністрацыяй гімназіі №71. Дырэктар навучальнай установы Ірына Цімашышына, якая працуе на гэтай пасадзе нядаўна, цяжка ўздыхнула у слухаўку:

— Настаўнік пачатковых класаў перавысіла службовыя абавязкі. У цяперашні час Следчы камітэт праводзіць разбіральніцтва.

Паведамляць падрабязнасці здарэння дырэктар адмовілася. Сказала толькі, што гэтая настаўніца з вялікім педагагічным стажам раней спагнанняў не мела і скаргаў ад бацькоў на яе не паступала. Цяпер дадзеная настаўніца знаходзіцца на бальнічным. На сайце гімназіі №71 размешчана інфармацыя аб тым, што па выніках 2016—2017 навучальнага года гэтая настаўніца прызнана ў гімназіі «Настаўнікам года», паколькі яе вучні атрымалі пяць дыпломаў на прадметных алімпіядах і конкурсах.

У прэс-службе Следчага камітэта РБ «Моцным навінам» паведамілі, што цяпер гэта справа ўжо ў СК не разглядаецца, абвяргаць інфармацыю не сталі, але і падрабязнасцяў ніякіх не паведамілі. Прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама ніяк дадзеную сітуацыю не каментуе.

Атрымаць каментары ў каго-небудзь з бацькоў вучняў таксама не атрымалася: шмат хто «не пад запіс» казаў, што не жадае потым падвяргацца «ганенню», як бацькі і сам вучань 4-а класа СШ №15 у ходзе і пасля скандалу, фігурантам якога стала знакамітая зараз «настаўніца з партай».

Настаўніца, звольненая і адноўленая ў Гомелі, ужо на працы: «Вы бачыце на маім твары ўсмешку?..» А дырэктарка плача

Ганна Севярынец: Агрэсія як сведчанне бездапаможнасці. Пра настаўніц з партамі ў руках

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0