29.01.2020 / 12:44

Найпапулярнейшыя ўкраінскія тэлеканалы зрабіліся платнымі 4

Ад 28 студзеня чатыры найбуйнейшыя медыя-холдынгі Украіны закадзіравалі свае сігналы, глядзець папулярныя тэлеканалы можна будзе толькі з абаненцкай платай, піша nv.ua.

Кадзіраванне тэлеканала — гэта закрыццё вольнага, бясплатнага доступу да яго трансляцыі на спадарожніку. Змены закрануць тых, хто ловіць сігнал ТБ праз спадарожнікавую талерку — у тым ліку беларусаў, якія глядзелі так навіны паўднёвых суседзяў у арыгінале.

Зараз, каб глядзець тэлеканал, украінцам давядзецца падлучыцца да афіцыйнага аператара спадарожнікавага тэлебачання і замяніць стары прыёмнік (цюнэр) на новы. Падключэнне будзе каштаваць ад 60 грывень (каля 7,5 руб.) за месяц.

На платны доступ перайшлі 23 тэлеканалы:

  • СТБ, ICTV, Новы канал, М1, М2, Оце ад StarLightMedia;
  • 1+1, 2+2, ТЕТ, плюс Плюс, УНІАН ТБ, Бігудзі ад 1+1 media;
  • Інтэр, НТН, К1, К2, Мега, Піксель, Zoom, Enter-фільм ад Inter Media Group;
  • Украіна, НЛА TV, Індыга TV ад Медыя група Украіна.

У адкрытым доступе застануцца рэгіянальныя, нішавыя і яшчэ шэраг тэлеканалаў. Іх каля 40.

NN.by

2
LitvinM / Адказаць
29.01.2020 / 12:53
Вusiness is usually - нічога асабістага
3
меркаванне / Адказаць
29.01.2020 / 12:54
А мядведчуковыя (прарасейскія) каналы будуць бясплатнымі? 
0
Галена з Бэрэзы / Адказаць
29.01.2020 / 14:42
сколько-сколько телеканалов в Украине?! каля 40?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру