29.01.2020 / 15:05

У Беларусі выпусцілі тварожныя сыркі для здаровага харчавання 4

У Беларусі пачалі выпускаць тварожныя сыркі «СуперКід» для дзяцей і дарослых. Іх рыхтуюць з тварагу і адмысловага віду тварожнага сыру з ваніллю і начынкамі: клубніцы з вяршкамі або згушчонкі.

Новыя сыркі створаны па ўсіх канонах здаровага харчавання — выключна з натуральных кампанентаў: абястлушчанага тварагу і тварожнага сыру, а ў якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваюцца клубніцы з вяршкамі і згушчанае малако.

Дэсерты выпускаюцца брыкетамі вагой па 100 грамаў і абгорнутыя ў зручныя флоўпакі. Тлустасць тварожнага сырка складае 9%. Тэрмін прыдатнасці такога сырка — 15 сутак.

«Навінка змяшчае параўнальна няшмат калорый, багатая на вітаміны, бялкі, кальцый і іншыя жыццёваважныя мікраэлементы. Сыркі спадабаюцца і дарослым — як прыемны і лёгкі перакус падчас абеду ці правільная альтэрнатыва багатым на простыя вугляводы дэсерты», — адзначаюць у кампаніі «Савушкаў прадукт».

NN.by

3
Вадзім / Адказаць
29.01.2020 / 16:17
Ці ня той гэта савушкаў, якому мова ў беларусі не патрэбная?
Нешта зьмянілася? Можа ўжо я дарма яго байкатую?
Хаця, здаецца, не дарма - мовы на пакунках ня бачна.
13
Serg / Адказаць
29.01.2020 / 16:20
А почему обёртка не из натуральной бумаги и не с изюмом?! Раньше и мочу в поликлинике аю в банке от майонеза принимали, а сейчас все в пластике и пакетах! Дурное государство - дурные способы выдения домашнего хозяйства!
2
NavuchencaBK / Адказаць
03.02.2020 / 19:22
Ага!
З беларускага пеніцілінавага малака, што надаілі ад анцібіёцікавых кароў,якія харчаваліся на зараджанае гомельскае/палескае зямлі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру