29.01.2020 / 15:11

Расійскі СК: Паліцэйскія, якія затрымалі журналіста Івана Галунова, незаконна набылі і захоўвалі наркотыкі

Следчы камітэт Расіі ў найбліжэйшы час выставіць афіцыйныя абвінавачанні былым супрацоўнікам паліцыі, якія незаконна затрымалі ў чэрвені 2019 года карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова.

У ведамстве адзначылі, што наркотыкі, падкінутыя Галунову, набываліся і захоўваліся паліцэйскімі незаконна.

СК таксама афіцыйна назваў прозвішчы паліцэйскіх, якія праходзяць па справе — гэта былыя супрацоўнікі аддзела па кантролі за абаротам наркотыкаў Масквы Дзяніс Канавалаў, Акбар Сергаліеў, Раман Феафанаў, Максім Уметбаеў і Ігар Ляхавец.

Нагадаем, што журналіста «Медузы» Івана Галунова, вядомага сваімі рэзанасныні расследаваннямі, затрымалі 6 чэрвеня ў Маскве па падазрэнні ў збыце наркотыкаў. Журналіст на пасяджэнні суда распавёў, што яму паступалі пагрозы пры падрыхтоўцы расследавання пра рынак пахавальных паслуг.

Затрыманне Галунова выклікала грамадскі рэзананс і салідарнасць журналісцкай супольнасці ў Расіі, і неўзабаве рэпарцёра адпусцілі, а справу наогул спынілі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру