29.01.2020 / 15:34

Расійскі МУС прапанаваў спрасціць атрыманне грамадзянства для беларусаў і ўкраінцаў 37

Працэдура атрымання грамадзянства Расіі для жыхароў Украіны і Беларусі ў хуткім часе можа быць спрошчана. Пра гэта паведаміла ТАСС начальнік галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС Расіі Валянціна Казакова.

Паводле яе слоў, размова ідзе пра адмену сумоўя на веданне рускай мовы. У ахоўным ведамстве ўжо распрацавалі адпаведныя законапраекты, удакладніла яна. Акрамя таго, у жыхароў гэтых краін, а таксама ў грамадзян Казахстана і Малдовы з'явіцца магчымасць атрымліваць грамадзянства Расіі пасля атрымання дазволу на жыхарства.

«Гэта нашы суседзі, і колькасць жыхароў гэтых дзяржаў, якія жадаюць набыць расійскае грамадзянства, пастаянна расце», — сказала Казакова. Прадстаўнік МУС таксама адзначыла, што спрашчэнне атрымання расійскага пашпарта для замежных грамадзян скароціць выпадкі незаконнай міграцыі.

14
Юзік Крулеўскі / Адказаць
29.01.2020 / 15:46
А можа і добра? Усёй ваце выдаць па руССкаму пашпарту і -- дэпартаваць у Забардзюр'е!
6
Shandor / Адказаць
29.01.2020 / 15:48
Нейкія старажытныя навіны! Ўжо цяпер можна падваць на грамадзянства пасля атрыманея дазволу на жыхарства і сумоўя ніякага няма.
10
Мацей Бурачок / Адказаць
29.01.2020 / 16:07
Ждем ответное предложение от Польши Литвы Латвии... ООООчень ждем !!!
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру