29.01.2020 / 16:25

Каля «Кароны» на Кальварыйскай «Фальксваген» урэзаўся ў слуп, а потым сутыкнуўся з двума аўто 1

Здарэнне адбылося а 13:15, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Пола», рухаючыся па вул. Кальварыйскай з боку вул. Альшэўскага ў напрамку Клары Цэткін, непадалёк ад «Кароны» не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп.

Прычым ад удару аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з «Таётай» і «Вольва». «Вольва» ў выніку адкінула на слуп.

Трое пацярпелых дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. 

NN.by

2
Аксель / Адказаць
29.01.2020 / 17:08
Наверно водитель отвлёкся на аномальное явление, что что-то с неба начало такое белое падать. ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру