У Магілёве 9-гадовы хлопчык узяў бацькаву машыну і паехаў у школу — і паспяхова даехаў ВІДЭА
28 студзеня ў міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што скралі ягоны «Аўдзі А6». Машына была прыпаркаваная ля дома, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Вывучыўшы запіс камеры відэаназірання, аператыўнікі пабачылі момант «выкрадання». Аказалася, што за рулём аўто знаходзіўся 9-гадовы сын мужчыны!
Пакуль бацькі не было дома, ён узяў ключ ад машыны, завёў яе і паехаў у школу.
Пераадолеўшы без праблем прыкладна паўкіламетра па ажыўленай вуліцы ў гадзіну пік, юны кіроўца прыпаркаваўся каля навучальнай установы і пайшоў на ўрокі.
Каментары