29.01.2020 / 17:36

Лукашэнка ўпаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам па пастаўках нафты 2

Беларусь працягвае працу па дыверсіфікацыі паставак нафты, прапрацоўваючы розныя геаграфічныя кірункі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўказам №27 упаўнаважыў урад на правядзенне перамоў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.

Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан сярод краін, адкуль ёсць патэнцыйная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь.

0
шлёма / Адказаць
29.01.2020 / 17:49
А когда прибудет еще нефть на наши НПЗ?
1
меркаванне / Адказаць
29.01.2020 / 22:07
Самалётамі і дірыжаблямі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру