29.01.2020 / 19:46

Найбагацейшы кітаец аддаў мільёны даляраў на барацьбу са смяротным вірусам 2

Фонд заснавальніка інтэрнэт-гіганта Alibaba і самага багатага жыхара Кітая Джэка Ма ахвяраваў 14,4 мільёна даляраў на распрацоўку вакцыны ад смяротнага каранавіруса.

2,8 мільёна даляраў атрымаюць Акадэмія навук Кітая і Інжынерная акадэмія Кітая на стварэнне вакцыны, астатнія сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі кітайскіх і замежных навукоўцаў і развіцця супрацоўніцтва ў галіне прафілактыкі і лячэння захворвання.

Alibaba таксама перадасць дзяржаўным навукова-даследчым установам свае вылічальныя магутнасці для барацьбы з каранавірусам.

Джэк Ма з'яўляецца самым багатым жыхаром Кітая з багаццем 38,2 мільярда даляраў.

NN.by

4
Казік / Адказаць
29.01.2020 / 20:01
Самому жыць ахвота
3
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
29.01.2020 / 20:38
Дбае аб сваiм бiзнэсе, бо ведае, што мёртвы суайчыннiк - не пакупнiк Алiбабы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру