Аўстралія рыхтуецца да эвакуацыі сваіх грамадзян з кітайскай правінцыі Хубэй, адкуль пачаў распаўсюджвацца смяротны каранавірус, і іх часовай ізаляцыі на востраве Раства, які знаходзіцца за 2,6 тысячы кіламетраў ад мацерыка, паведамляе The Guardian.

Зараз урад Аўстраліі чакае ад Кітая дазволу на адпраўку борта Qantas у горад Ухань, фактычна закрытага на каранцін, для эвакуацыі некаторых з 600 зарэгістраваных аўстралійскіх грамадзян.

Людзей ізалююць на 14 дзён — гэта працягласць інкубацыйнага перыяду. Мясцовыя жыхары ўжо выказалі пратэст з нагоды рашэння аўстралійскага ўрада адправіць на востраў патэнцыйна заражаных людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0