29.01.2020 / 21:04

Стала вядома, чым скончылася гісторыя ў Касцюковічах, калі падлетак шпурнуў ката аб асфальт 7

Відэа, на якім хлопец кідае ката аб зямлю, выклікала грамадскі рэзананс і прававыя наступствы для падлетка, паведамляе «Голас Касцюкоўшчыны».

Інцыдэнт здарыўся ў канцы снежня 2019 года. Навучэнец ліцэя №8 у прысутнасці аднагодкаў і пад аб'ектывам камеры мабільніка падняў над галавой і шпурнуў ката аб асфальт. Відэа выклалі ў інтэрнэт. Даведаўшыся пра здарэнне, адрэагавалі праваахоўнікі, якія высветлілі асобу хлопца.

Чытайце таксама: У Касцюковічах маладзён паздзекаваўся з ката. Яго вылічылі, вядзецца праверка ВІДЭА

У сярэдзіне студзеня справу гэтага падлетка разгледзелі ў ходзе выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Свае дзеянні непаўналетні патлумачыў тым, што нібыта заразіўся лішаём ад ката. У любым выпадку гэта не падстава для агрэсіі. Свойскія жывёлы ёсць у сям'і хлопца, які часта даглядае каня. За ім раней не заўважалі, каб ён быў жорсткі з жывёламі.

Былі пытанні і да відавочцаў здарэння, якія не спынілі падлетка і нават падбухторвалі яго. Толькі адзін папярэдзіў навучэнца аб адказнасці.

Сам падлетак раскаяўся ва ўчыненым. У выніку яму далі штраф. Больш увагі хлопцу нададуць і сацыяльны педагог ліцэя, супрацоўнікі ІСН.

Акрамя таго, удзельнікаў гэтай гісторыі з пісьмовай згоды іх бацькоў далучылі да ўборкі тэрыторыі і памяшканняў установы адукацыі.

4
Рэха / Адказаць
29.01.2020 / 21:19
В колькі "членаў" ў той камісіі?
8
Свабода / Адказаць
29.01.2020 / 21:54
О БОЖАЧКІ ЯКІЯ ФАЙНЫЯ АБРУСЫ)))
1
Голасрозума / Адказаць
29.01.2020 / 23:05
Хрен с тем дебилом, Что с несчастным котом?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру