Амерыканская кампанія Boeing у 2019 годзе панесла рэкордную страту ў памеры $636 млн на фоне праблем з самалётамі 737 MAX, паведамляе CNBC.

Гадавая страта Boeing была зафіксавана ўпершыню больш чым за 20 гадоў, з 1997 года. Па выніках 2018 года кампанія рабіла справаздачу аб прыбытку ў памеры $10,46 млрд.

У снежні мінулага года кампанія Boeing вырашыла прыпыніць вытворчасць 737 MAX са студзеня 2020 года з-за праблем з сертыфікацыяй. Рашэнне было прынята пасля дзвюх буйных авіякатастроф з гэтым самалётам. У якасці прычын трагедый следчыя назвалі збой у рабоце сістэмы MCAS, якая адказвае за вугал нахілу носа самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0