Фінансавыя ведамствы Кітая на ўсіх узроўнях выдаткавалі агулам 27,3 млрд юаняў (каля $ 3,96 млрд) на барацьбу з пнеўманіяй, выкліканай новым каранавірусам, піша tass.ru.

На чацвер агульная колькасць інфікаваных новым каранавірусам ў КНР дасягнула 7711, 170 чалавек памерлі.

31 снежня 2019 года Кітай паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пра пнеўманію невядомага тыпу ва Ухані — буйным гандлёва-прамысловым цэнтры з насельніцтвам больш за 11 млн чалавек. 7 студзеня удалося выявіць узбуджальніка хваробы — каранавірус 2019-nCoV. Захворванне выяўлена яшчэ ў 16 краінах. СААЗ прызнала ўспышку ў КНР нацыянальнай надзвычайнай сітуацыяй, якую пакуль не стала аб'яўляць міжнароднай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0