Дэпутаты дзяржаўнага сходу Славеніі (ніжняя палата парламента) азнаёміліся з заявай прэм'ер-міністра Мар'яна Шареца пра сыход у адстаўку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэм'ер і яго міністры будуць выконваць свае абавязкі да правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў або фарміравання новай кіруючай кааліцыі.

Прэм'ер-міністр абвясціў аб сыходзе праз «немагчымасць праводзіць структурныя рэформы з цяперашнім складам кабінета міністраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0