Першы пацверджаны выпадак заражэння чалавека новым тыпам каранавіруса 2019-nCoV зафіксавалі ў Тыбецкім аўтаномным раёне Кітая.

Сцвярджаецца, што вірус прабраўся ва ўсе рэгіёны краіны, уключаючы правінцыі, аўтаномныя і спецыяльныя адміністрацыйныя раёны і гарады цэнтральнага падпарадкавання.

Па стане на апоўнач 30 студзеня колькасць загінулых ад каранавіруса ў Кітаі вырасла да 170, а колькасць інфікаваных перавысіла 7,7 тысячы. Цалкам справіцца з хваробай атрымалася 170 пацыентам, яны ўжо выпісаныя.

Акрамя КНР выпадкі заражэння зафіксаваныя ў Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайландзе, ЗША, Германіі, Аўстраліі, Фінляндыі і Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0