Пры выпадак паведамляе сталічная міліцыя.

Здарэнне адбылося на Партызанскім праспекце, каля дома №33.

Аўтапатруль праязджаў міма, калі заўважыў, што пасярод дарогі ляжыць нейкі чалавек, а побач валяецца кій. Сяргей Шарко і Валянцін Лысянок кінуліся да пенсіянера. Апынулася, што той у цемры спатыкнуўся, страціў раўнавагу, паваліўся, выпусціўшы пры гэтым кій, без якога не мог падняцца. Так мужчына праляжаў доўгі час. Стары клікаў на дапамогу, але мінакі абыходзілі яго бокам, думаючы, што той п'яны.

Міліцыянты паднялі замерзлага старога і пасадзілі на лаўку. Выклікалі хуткую і звязаліся са сваякамі.

Медыкі, што прыбылі на месца здарэння, ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў у старога чалавека не знайшлі. Сваякі падзякавалі пільным патрульным і забралі дзядулю дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0