ТАСС

ТАСС

Асуджаная ў Расіі за кантрабанду наркотыкаў ізраільцянка Наама Ісахар, якую напярэдадні памілаваў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, выйшла на волю, паведамляе РБК.

25-гадовая грамадзянка Ізраіля была прысуджаная да сямі з паловай гадоў калоніі. Дзяўчыну затрымалі ў красавіку 2019 года ў аэрапорце Шарамеццева падчас перасадкі з Дэлі ў Тэль-Авіў. У яе заплечніку, які Ісахар здала ў багаж, знайшлі 9,6 г гашышу, у Ізраілі і Індыі яго захоўванне ў такіх колькасцях не караецца. Ізраільцянка пагадзілася, што наркотык належыць ёй, але не прызнала віну ў кантрабандзе, бо ў яе не было доступу да багажу падчас перасадкі.

У кастрычніку Хімкінскі суд прызнаў Ісахар вінаватай. Яна знаходзілася ў жаночай калоніі ў Падмаскоўі. 

З просьбай вызваліць дзяўчыну да Пуціна звярталіся прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін і прэм'ер Біньямін Нетаньяху. Пазней Нетаньяху заявіў, што спадзяецца на «добрыя навіны» пасля абмеркавання пытання з расійскімі ўладамі. У студзені 2020 года падчас візіту ў Ізраіль Пуцін сустрэўся з маці асуджанай Яфай Ісахар і паабяцаў, што «ўсё будзе добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0