Зміцер Шэвель памёр сёння раніцай у Польшчы.

«Партыя БНФ, усе мы згубілі сапраўднага змагара за нашу краіну, за нашу Беларусь. Цяжка нават усведамляць, што Змітра больш не будзе з намі», — напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Зміцер Шэвель — сябра незалежнага прафсаюза РЭП і сябра БНФ, у Беларусі ён пазбавіўся працы за грамадскую дзейнасць, таму быў вымушаны шукаць працы ў замежжы.

Ён паехаў у Польшчу, але 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні ў яго здарыўся інсульт. У ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой Зміцер знаходзіўся ў непрытомным цяжкім стане.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што, прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер не паспеў зрабіць медыцынскай страхоўкі. Тады ж пачаўся збор грошай на аплату лячэння і рэабілітацыі Змітра. Патрабавалася як мінімум 15 тысяч злотых (8 370 беларускіх рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0