Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў прызначэнне старшыні КДК Віцебскай вобласці Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама, перадае БЕЛТА.

«Віцебск — горад прыгожы, добры, зручны, але не просты. І не толькі таму, што там міжнародны конкурс праходзіць, а таму, што гэта, можна сказаць, чыста славянскі горад. Больш у свеце няма такіх гарадоў, як Віцебск. Узорна славянскі горад, дзе знайшлі сваё месца прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў — ад яўрэяў да рускіх, я ўжо не кажу пра беларусаў. Таму гэты горад і павінен застацца апорай вось гэтай талерантнасці і ўменні будаваць жыццё з усімі групамі розных нацыянальнасцяў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, працаваць у кіраўніцтве гэтага горада ганарова, хоць і няпроста. «Я чакаю (і так там нямала зроблена), каб мы не спынілі гэты працэс і Віцебск быў яшчэ прыгажэйшым, — сказаў ён. — Мне чым падабаецца Віцебск — ён ўзгорысты горад. Гэта значна зручней для камунальнікаў, чым у Мінску. Асабліва, калі дажджы, а дажджоў там хапае, і вільгаці таксама. І наогул я люблю гарады, якія размешчаны на такіх узгорках. Таму гэта прыгожы і зручны горад, і магу толькі пажадаць вам поспехаў і не спыняцца. І прынцыповасці!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?