Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа назваў Камуністычную партыю Кітая галоўнай пагрозай сучаснасці, паведамляе Reuters.

«Хоць мы па-ранейшаму павінны захоўваць неймаверную пільнасць адносна тэрарызму… Камуністычная партыя Кітая з'яўляецца галоўнай пагрозай нашага часу», — заявіў Пампеа падчас прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам.

Паводле яго слоў, Кампартыя Кітая ўжо неаднаразова давала зразумець, што яе парадак разыходзіцца з амерыканскімі каштоўнасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0