Генпракурор Аляксандр Канюк блытана выказаўся пра «цукровую справу», згадаўшы нейкіх «расійскіх контрагентаў», але не перадаўшы сэнсу падазрэнняў. 

Чытайце: Генпракурор пракаментаваў «цукровую справу»: звязана з расійскімі контрагентамі

Чытайце: Крыніцы: Затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад вартых даверу крыніц, сэнс крымінальнай «цукровай справы» ў тым, што апошні час у Беларусі пад выглядам айчыннага прадаваўся расійскі цукар. 

Маўляў, праблема шматгранная: каб падтрымаць аграрыяў, Мінсельгас устанаўлівае закупачную цану на цукровы бурак вясной і патрабуе ад заводаў аплаты па гэтай цане наперад, хоць ураджай будзе толькі восенню.

Каб аплаціць, заводы крэдытуюцца і пазбаўляюцца абаротных сродкаў. 

У Расіі тым часам ўжо каторы год фіксуецца перавытворчасць цукровага бурака. Рэальная цана на сыравіну фарміруецца толькі пасля збору ўраджаю, і расійскія вытворцы плацяць увосень, што ад пачатку ставіць беларускія заводы ў няроўныя ўмовы. Кошт сыравіны ў Расіі аказваецца меншым, а значыцца і цукар таннейшы, чым у Беларусі.

У выніку беларускі ўрад, каб падтрымаць заводы, устанавіў мінімальную цану продажу цукру на ўнутраным рынку на ўзроўні 1,5 рубля.

І таму сэнс крымінальнай справы ў тым, што кіраўніцтва беларускіх цукровых заводаў, відаць, з падказкі «расійскіх контрагентаў», пра якіх казаў генеральны пракурор, нібыта купляла ў Расіі оптам танны цукар, пераўпаковаўла яго тут і пад выглядам свайго прадавалі даражэй — за 1,5 рубля. 

Тым часам наш цукар прадаваўся ў Расіі ніжэй за сабекошт праз Беларускую цукровую кампанію, кіраўніцтва якой таксама затрыманае. 

Крыніцы тлумачаць сітуацыю існаваннем бюракратычнай пасткі, у якой з дырэктарату або спыталі б за кепскія паказчыкі, або цяпер спытаюць за махінацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?