Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Беларусь з 1 студзеня прыняла на сябе старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Хачу запэўніць усіх прысутных, што беларускі бок мае намер распачаць усе намаганні для далейшага паступальнага развіцця еўразійскай інтэграцыі», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0