Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Баявую машыну РСЗА «Флейта» на базе бронеаўтамабіля «Асілак» SHTS і рухомы пункт кіравання на базе бронеаўтамабіля «Асілак» АРС-6 прэзентавалі сёння ў Мінску падчас калегіі Дзяржкамваенпрама, піша БелТА.

«Флейта» камплектуецца аўтаматызаванай сістэмай кіравання «Альянс», а таксама бартавым навігацыйным комплексам. Дзякуючы гэтаму павялічваецца дакладнасць стральбы рэактыўнай ўстаноўкі і з'яўляецца магчымасць задзейнічаць яе ў складзе звяна пад кіраўніцтвам адзінага цэнтра ўпраўлення. Разгортванне на мясцовасці — не больш за 60 секунд. Час падрыхтоўкі да залпу займае да 30 секунд.

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Пускавая ўстаноўка прызначаная для стральбы некіраванымі снарадамі С-8, якія ўжываюцца ў авіяцыі. Далёкасць стральбы — да 5 км. У перспектыве яна можа быць павялічаная.

РСЗА прызначаная для падаўлення жывой сілы і агнявых сродкаў. Боепрыпасы вельмі шырокія: ад аскепкава-фугасных да запальных. «Флейта» прызначаная для непасрэднай агнявой падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў, сіл спецыяльных аперацый. Лафет устаноўкі ўключае 80 напраўляючых.

Працу над «Флейтай» плануецца завяршыць у гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0