31.01.2020 / 17:23

У Баранавічах памерла чатырохгадовае дзіця, якое павезлі ў бальніцу з зубным болем 7

У канцы мінулага тыдня ў Баранавічах сталі распаўсюджвацца чуткі пра смерць маленькага хлопчыка. Нібыта дзіця памерла ў бальніцы ад інфекцыі, якую занеслі пры наведванні адной з баранавіцкіх стаматалогій. Што насамрэч здарылася, Intex-press пракаментаваў Следчы камітэт.

Четырехлетний мальчик умер после посещения зубного врача в Барановичах?

Баранавіцкая дзіцячая гарадская бальніца. Фота: Intex-press.

Па чутках, пасля наведвання зубнога лекара ў хлопчыка некалькі дзён балеў зуб, а потым павысілася тэмпература. Дзіця даставілі ў бальніцу, дзе праз некалькі дзён яно памерла. Прычыны смерці выказваліся розныя, хтосьці нават сцвярджаў, што хлопчык памёр ад менінгіту.

У Следчым камітэце пацвердзілі факт смерці 4-гадовага дзіцяці ў Баранавічах. Як распавяла Intex-press Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта, 20 студзеня хлопчык з вострым зубным болем быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе памёр 24 студзеня. Зараз прызначана судова-медыцынская экспертыза для вызначэння дакладнай прычыны смерці дзіцяці. Папярэдне «смерць хлопчыка не мае прыкмет крымінальнага характару і не звязаная з віруснымі захворваннямі».

Праводзіцца праверка.

5
Ян Севярын Бакей / Адказаць
31.01.2020 / 18:56
дзіцё тыдзень як памерла, а паталагаанатамы і пасёньня ня ведаюць прычыны сьмерці?..
ці ня хочуць агучыць?..
6
Жвір / Адказаць
31.01.2020 / 19:11
Miedyki, nu, jak tak ?
16
Алёша / Адказаць
31.01.2020 / 19:24
Это ужасно. Я не знаю даже что вообще можно сказать. Рок судьбы. Вряд ли это вина врачей. Искренние соболезнования. Держитесь.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру