Wargaming ахвяруе 10 мільёнаў даляраў на барацьбу з каранавірусам у Кітаі, паведамілі dev.by у кампаніі. Яна акажа дапамогу праз кітайскага стратэгічнага партнёра — 360 Group.

— Эпідэмічная сітуацыя цяжкая і тэрмінова неабходна знешняя дапамога. 360 Group была абраная ў якасці партнёра з-за эфектыўнага супрацоўніцтва з ім на кітайскім рынку, — пракаментаваў рашэнне кіраўнік Wargaming Віктар Кіслы.

Wargaming ужо шукае буйных вытворцаў медыцынскага абсталявання па ўсім свеце, а таксама пастаўшчыкоў медыцынскіх масак, пальчатак, сродкаў дэзынфекцыі, ахоўнага адзення, акуляраў і гэтак далей. Мытным дэклараваннем, праверкай якасці і распаўсюджваннем медабсталявання і медыцынскіх сродкаў будзе займацца 360 Group.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?