Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа прыбыў з візітам у Мінск, перадае БелТА.

Самалёт з амерыканскай дэлегацыяй на борце зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Чакаецца, што ў Мінску з Майклам Пампеа сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка.

Візіт амерыканскай дэлегацыі на чале з Майклам Пампеа з'яўляецца часткай еўразійскага турнэ. Да прыезду ў Мінск дзяржсакратар ЗША наведаў Вялікабрытанію і Украіну.

Рабочы візіт у Беларусь Майкла Пампеа планаваўся яшчэ на 4 студзеня бягучага года, але быў перанесены ў сувязі з сітуацыяй вакол амбасады ЗША ў Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0