Злучаныя Штаты Амерыкі не просяць Беларусь выбіраць паміж адносінамі з імі і Расіяй. Пра гэта дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

«Я спадзяюся, што мы можам далей развіваць нашы адносіны ў напрамку інвестыцый для таго, каб Беларусь мела суверэнітэт і незалежнасць. Я так разумею, гэта тое, чаго вы хочаце», — сказаў Майкл Пампеа.

Ён адзначыў, што вывучыў некалькі справаздач па гэтым пытанні і ведае аб доўгай гісторыі беларуска-расійскіх адносін. «Але мы не гаворым пра выбар паміж намі і імі. Мы гаворым аб дыпламатычных адносінах», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0