Аляксандр Лукашэнка пачаў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа з жарту пра дыктатуру ў Беларусі, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«У нас дыктатура вызначаецца тым, што ўсе адпачываюць у суботу і нядзелю, а прэзідэнт працуе», — пажартаваў Лукашэнка перад пачаткам сустрэчы.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць абмеркаваць усе пытанні, якія сёння на парадку двухбаковых адносін. «І шчыра і сумленна адказаць на ўсе пытанні, якія сёння так ці інакш існуюць у істэблішменце ЗША», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0