Злучаныя Штаты Амерыкі ў найбліжэйшы час прызначаць пасла ў Беларусь. Пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

«У найбліжэйшы час мы прызначым пасла. Ён будзе тут, і вы ўбачыце, што мы працуем над тым, каб забяспечыць ваша эканамічнае развіццё, каб амерыканскія прадпрыемствы прыбывалі сюды, і людзі ўносілі адпаведны ўклад у развіццё сваёй супольнасці, стварэнне працоўных месцаў. Мы гатовыя падтрымаць вас у гэтым напрамку», — заявіў Майкл Пампеа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0