Беларускі бок вітаў бы больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сумесным брыфінгу з амерыканскім калегам Майклам Пампеа пасля сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.
«Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі, зыходзячы з той ролі і значэння, якія маюць ЗША на сусветнай арэне», — заявіў міністр.
Паводле яго слоў, у прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным прыходзе ў краіну амерыканскага бізнэсу і па шэрагу іншых напрамкаў.
Ён падкрэсліў, што перад бакамі стаіць вельмі шмат агульных выклікаў і пагроз, з якімі неабходна змагацца разам і якія магчыма перамагчы толькі сумеснымі намаганнямі.
«Мы лічым, што нават нягледзячы на нейкія існуючыя рознагалоссі паміж нашымі краінамі, ёсць шэраг сфер, дзе мы маем агульны інтарэс і можам супрацоўнічаць больш эфектыўна», — дадаў Уладзімір Макей.