Мінчанін ударыў сваю сужыхарку штангай за няўдалы тост.

Інцыдэнт адбыўся ў Маскоўскім раёне Мінску. Гаспадыня кватэры распівала спіртныя напоі з сужыхаром і знаёмай. У чарговы раз напаўняючы шклянкі, госця прамовіла тост.

«За вас, рагатых!» – гучна вымавіла яна. У хуткім часе застолле скончылася. Гаспадыня кватэры лягла спаць. Пасярод ночы яе разбудзіў шум. Як паведамляе «Вечерний Минск», побач з ёй стаяў сужыхар з грыфам ад штангі ў руках. Са словамі «Зараз я пакажу табе рагатых!» мужчына замахнуўся. Удар прыйшоўся на правую нагу. Пасля інцыдэнту сужыхар, праўда, апомніўся і прапанаваў выклікаць хуткую дапамогу. Жанчына адмовілася, хоць удар быў настолькі моцным, што яна не магла зрушыцца з месца. У такім стане яна праляжала тры дні. Хуткую выклікалі сябры, якія прыйшлі ў госці. Пацярпелую шпіталізавалі з дыягназам закрыты пералом нагі.

Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. За злачынства ён можа атрымаць да васьмі год зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?