Гэты прэпарат AR101 і з камерцыйнай назвай Palforzia выпускаецца ў выглядзе парашку, якім пасыпаюць ежу, піша Бі-бі-сі

Курс лячэння працягваецца паўгода — на працягу гэтага часу пацыенты прымаюць усё большую колькасць прэпарата, у якім утрымліваецца арахісавы пратэін. У выніку арганізм паступова выпрацоўвае пэўную талерантнасць да арахісу.

Гэтыя лекі не пазбаўляюць пацыентаў ад алергіі, і яго вытворцы папярэджваюць, што застаецца рызыка смяротна небяспечнага анафілактычнага шоку.

Акрамя таго, нават праз паўгода лячэння пацыенты павінны працягваць прымаць лекі штодня, каб пазбегнуць алергічнай рэакцыі пры выпадковым ўжыванні арахісу ў ежу. І, зразумела, яны не павінны есці арахіс.

Арэхі — найбольш распаўсюджаны харчовы алерген у ЗША, прычым у краінах Захаду ў апошнія дзесяцігоддзі ўсё больш людзей, якія пакутуюць ад харчовай алергіі.

Выпрабаванні розных прэпаратаў, закліканых паменшыць адчувальнасць да арахісу і іншых арэхаў, праводзіліся ў ЗША і іншых краінах і раней. Аднак Palforzia — гэта першыя лекі, якія атрымалі афіцыйнае адабрэнне федэральнага Упраўлення па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША.

Прэпарат Palforzia прызнаны прыдатным для лячэння пацыентаў ва ўзросце з 4 да 17 гадоў.

Яго кошт вельмі высокі: кампанія-вытворца паведаміла, што месячны курс абыйдзецца пацыентам у 890 даляраў. Г. зн. паўгода будуць каштаваць 5 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0