Некалькі чалавек атрымалі нажавыя раненні ў раёне Стрэтэм у Лондане, паведаміла сталічная паліцыя ў Twitter.

У паведамленні гаворыцца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў застрэлілі нападніка. «Абставіны высвятляюцца, інцыдэнт прызнаны звязаным з тэрарызмам», — заявіла ведамства.

Паводле карэспандэнта Sky News, зламыснік параніў трох чалавек. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Бі-бі-сі са спасылкай на карыстальнікаў сацсетак піша, што відавочцы чулі прынамсі тры стрэлы. На месца здарэння прыбылі аварыйныя службы і медработнікі, вуліцы перакрытыя. Паліцыя заклікала грамадзян пазбягаць раёна, дзе адбыўся інцыдэнт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?