Матч завяршыўся з лікам 31:20
Сустрэча прайшла на арэне Hard Rock Stadium у Маямі-Гардэнс у Фларыдзе. Цяперашні Супербоўл стаў 54-м у гісторыі.
24-гадовы квотэрбек «Канзас-Сіці» Патрык Махоўмс стаў лідарам па выніковасці ў гэтай сустрэчы, на рахунку два пасавыя тачдаўны і адзін вынасны, што дае ў суме 21 ачко.
У фінале Супербоўла гуляюць дзве найлепшыя каманды па амерыканскім футболе: пераможца Нацыянальнай і Амерыканскай ліг.
Такім чынам, «Чыфс» другі раз у сваёй гісторыі і ў першы пасля 1970 года стаў пераможцам Супербоўла.
Супербоўл — самы папулярны матч у Паўночнай Амерыцы. Тэлеаўдыторыя складае больш за 100 млн гледачоў, а хвіліна рэкламы каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў. Перад матчам і ў перапынку на стадыёне выступаюць топ-зоркі.