Кадр з фільма

Брытанская кінаакадэмія BAFTA назвала найлепшым фільмам драму «1917» аб Першай сусветнай вайне рэжысёра Сэма Мендэса. Аб гэтым паведамляецца на сайце BAFTA, піша РБК.

Фільм быў намінаваны ў дзевяці катэгорыях і атрымаў таксама ўзнагароды за найлепшы гук, найлепшую аператарскую працу, найлепшыя візуальныя эфекты, найлепшую працу мастака-пастаноўшчыка. «1917» таксама ўзнагародзілі як «выбітны брытанскі фільм».

Акрамя таго, Мендэс узяў прэмію ў намінацыі «найлепшы рэжысёр». Сярод яго прац фільмы «Амерыканская прыгажосць» (сабраў пяць прэмій «Оскар», у тым ліку як найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру), «Дарога перамен» і іншыя.

У аснове сюжэту «1917» гісторыя пра двух салдатах, якім у разгар Першай сусветнай вайны даручылі выратаваць жыцці некалькіх тысяч вайскоўцаў.

Гэта не першая ўзнагарода, якую атрымаў фільм «1917». Акрамя таго, фільм Мендэса сабраў дзесяць намінацый на прэмію «Оскар», уручэнне якой пройдзе ўжо ў наступную нядзелю.

Найлепшымі акцёрам і актрысай, па версіі BAFTA, сталі Хаакін Фенікс («Джокер») і Рэнэ Зелвегер (выканала ролю Джудзі Гарленд у фільме «Джудзі»).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?