Культура2020

Мастак Аляксей Кузьміч зладзіў новую акцыю — прышпіліў значок БРСМ да грудзей ФОТА

Мастак Аляксей Кузьміч, той самы, які прыйшоў на адкрыццё сваёй выставы з таблічкай Мінкульта на інтымным месцы, зладзіў чарговую арт-акцыю. На гэты раз ён «прынёс сябе ў ахвяру» БРСМ. Мастак абвязаў галаву піянерскім гальштукам, прышпіліў да голых грудзей значок БРСМ і адправіў першаму сакратару арганізацыі Дзмітрыю Варанюку заяву на ўступленне.

«Урачыста спяшаюся паведаміць, што я ўступіў у шэрагі вашага аб’яднання, дзейсніўшы абрад пасвячэння. З’яўляючыся цяпер яго членам і разумеючы сутнасць функцыянавання арганізацыі, прапаноўваю перайменаваць БРСМ у «Радзіма-BDSM», што, на мой погляд, дакладней адлюстроўвае спецыфіку вашай дзейнасці і яе падабенства з практыкамі садамазахізму і псіхасэксуальнага дамінавання», — напісаў Кузьміч у заяве.

Мастак патлумачыў, што гэта акцыя — разважанне над тым, як ідэалогія ўплывае на чалавека.

«Гэта пра сепарацыю, пошук ворагаў, аўтарытарны рэжым, у якім дзяржава спрабуе кіраваць усімі працэсамі ў краіне. Параўнанне ідэалогіі з нездаровым, акультным вераваннем, у якім прыносяцца ахвяры, практыкуюцца іншыя рэчы, якія былі ў Сярэднявеччы. І самае цікавае, што гэта ўсё працягвае жыць. Ідэалогія губіць чалавека, яго свабоду.

А БРСМ — гэта як крыніца прамывання мазгоў у сучаснай Беларусі. Арганізацыя паразітуе на тэорыях мінулага, якія паказалі сваю няслушнасць»,

— пракаментаваў ён «НН».

Аляксей Кузьміч расказаў, што ўсё зрабіў з першай спробы.

«Я ўзяў пірсінг-іглу, папрасіў пабольш, каб кроў пайшла. Праколваў скуру без абязбольвання — я нават да стаматолага калі хаджу, анестэзію не раблю».

Сам мастак у БРСМ ніколі не быў. А значок набыў у інтэрнэце ў нейкага перакупа.

БРСМ адказвае скандальнаму мастаку Кузьмічу: Гатовы прыняць у свае шэрагі і параіць псіхатэрапеўта 

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць