У Сірыі загінулі чацвёра байцоў цэнтра спецыяльнага прызначэння (ЦСН) ФСБ Расіі. Пра гэта стала вядома выданню Baza.

Паводле яго інфармацыі, аўтамабіль, у якім ехалі спецназаўцы, падарваўся на фугасе ў раёне Алепа, пасля чаго яны трапілі ў рукі да баевікоў і былі застрэленыя. Выданне прыводзіць званні, імёны і першыя літары прозвішчаў забітых: маёр Руслан Г., маёр Булат А., капітан Дзмітрый М. і лейтэнант Усевалад Т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0