Мужчыну асудзілі на 7 гадоў і 8 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць пацярпелай 10 тысяч рублёў за маральную шкоду, піша Магілёў Анлайн.

Пара была ў разводзе, але жылі разам. Мужчына выпіваў, скандаліў, жанчына звярталася ў міліцыю. Мужчына нават адсядзеў тры месяцы за пагрозы забіць былую жонку. Але ж ад трагедыі гэта не выратавала: аднойчы ноччу мужчына абліў яе сернай кіслатой, пакуль тая спала. Жанчына выжыла, але атрымала апёкі.

Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што пачуцці да былой жонкі ў яго цалкам не прайшлі. Яго раздражняла тое, што сам ён апусціўся, а жанчына заўсёды выглядала дагледжанай, на гэтай глебе ў яго ўзнікла пачуццё рэўнасці. Кіслату магілёвец, па яго словах, купіў 15 гадоў таму: таксічнае рэчыва свабодна прадавалася ў крамах аўтамабільных запчастак разам з акумулятарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0