24.02.2020 / 22:50

Вы ведалі, што эканаміст Чалы быў актыўным удзельнікам руху нудыстаў? 7

Эканаміст Сяргей Чалы быў частым наведнікам нудысцкага пляжа на Мінскім моры. Пра гэта ён расказаў у чарговым выпуску шоу «Ток» з Настассяй Роўдай.

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— Я калі рыхтавалася да інтэрв’ю з вамі як з эканамістам, абсалютна нечакана для сябе даведалася, што вы адзін з удзельнікаў нудысцкага руху ў Беларусі. Раскажыце пра гэта.

— Не тое каб, гэта даўно было…

— У маладосці?

— Ну так, канечне: універсітэцкія і пазнейшыя часы. Я нават не ведаю, з чым гэта звязана насамрэч.

Проста так атрымалася, што на Мінскім моры ёсць найлепшы пляж з найлепшым берагам — пяты. Ён самы аддалены, далей пачынаецца нейкае кустоўе, дрэвы, там, уласна, ён заканчваецца. Але ён самы добры, самы чысты, там адзін пясок, няма камянёў. Ён з самага пачатку быў аблюбаваны дасведчанымі нудыстамі. Калі ты выбіраеш добрае месца, ты міжволі…

— Там уваход толькі ў адной вопратцы?

— Проста на цябе глядзяць як на ідыёта, калі ты не адпавядаеш агульнаму выгляду. Неяк так.

— А ідэалогію іх вы перанялі? Сталі часткай руху?

— А якая тут ідэалогія?

— А якая? Я ж не ведаю.

— Тут фокус у тым, што калі вакол цябе гэта ўсё адбываецца — гэта ж не экзотыка, — людзі абсалютна спакойна сябе паводзяць у гэтай сітуацыі. Гэты пляж пражыў досыць доўга. Да таго часу, пакуль міліцыя не стала змагацца за маральнасць. У нас жа ёсць адміністрацыйная адказнасць за знаходжанне ў выглядзе, які абражае іншых. Пакуль няма заявы, што нехта абразіўся, у прынцыпе ўсё ў парадку. А пасля яны прыдумалі ўдвух хадзіць, удвух абражацца. 

— Два міліцыянты ці дзве бабулі якія-небудзь?

— Так, два міліцыянты. Нарад прыязджае: «Давайце апранайцеся ці яшчэ што-небудзь…» На гэтым усё і скончылася. Я не ведаю, нашто гэта рабіць, бо гэта было досыць аддаленае месца, ніхто нікому не замінаў, ніхто асабліва не абражаўся. 

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
crusader / Адказаць
24.02.2020 / 23:01
Мне патрэбны псіхатэрапеўт!
3
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
24.02.2020 / 23:03
Естественно  что мы об этом знали !   НО - из источников  БТ !!!  (То есть--- из Абсолтно Лживых Источников  !)
2
ЯНКА / Адказаць
25.02.2020 / 01:40
★ Быў нудыстам, а стаў нудным. ★
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру