У новым выпуску «Ток», героем якога стаў вядомы эканаміст Сяргей Чалы, гаворка зайшла і пра захапленне півам.

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— Ці ёсць у вас праблемы з алкаголем?

— А што такое праблемы з алкаголем?

— Ці вы ведаеце меру, скажам так.

— У мяне неяк пыталіся журналісты: скажыце, як наша насельніцтва пакутуе ад адмоўнага гандлёвага сальда? Яно не пакутуе — яно атрымлівае асалоду. Так і я: атрымліваю асалоду. Так, я аматар піва. Я сапраўды магу выпіць шмат, праўда, я раблю гэта вельмі доўга: за некалькі гадзін — два куфлі. Ды і цяпер у нас проста рэвалюцыя — сартоў вялізная колькасць!

— Вам хочацца ўсё пакаштаваць?

— Канечне! Яшчэ атрымалася так, што нечакана летась даведаўся, што адна з найлепшых крамак, якія прадаюць крафтавае піва, знаходзіцца за 50 метраў ад майго пад’езда.

— Ім прыбыткі забяспечаныя.

— Выходзіць, што так.

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0