26.02.2020 / 10:21

Чалы патлумачыў, чаму ў 1990-я падтрымліваў русафільскі «Славянскі сабор» 8

У 1990-я гады ў Беларусі існавала русафільская партыя Славянскі сабор «Белая Русь». Яна актыўна супрацоўнічала з «Рускім нацыянальнам адзінствам», выступала супраць беларускай мовы. У шэрагах арганізацыі быў і эканаміст Сяргей Чалы. Пра свае тагачасныя погляды ён расказаў у праграме «Ток» з Настассяй Роўдай.

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— Хачу вярнуцца ў 1990-я. Як так здарылася, што вы апынуліся ў маргінальным «Славянскім саборы»?

— Распад Саюза спарадзіў шмат нацыяналізмаў амаль ва ўсіх утвораных рэспубліках. Мне тады было ясна, што ў нас запознены нацыяналізм, што мы спрабавалі ідэі і метады мінулага стагоддзя, нават больш чым стагадовай даўніны, выкарыстоўваць у сучаснасці, якая насамрэч ужо іншая. Гэта яшчэ з канца ўніверсітэта пачалося. Трэба разумець: вы паступаеце ва ўніверсітэт у 1987-м, а заканчваеце ў 1992-м. У вас адна краіна, калі вы пачынаеце вучыцца, і зусім іншая, калі вы заканчваеце. Вось гэты злом эпох, ідэалогій спараджае добры спажыўны булён для інтэлектуальнага пошуку. Хто сабе чаго не знаходзіў! Тым больш што вялізная колькасць кніг пачала ў гэты момант выдавацца. У гэтым сэнсе гэта была спроба падумаць пра тое, ці магчыма прыдумаць нешта не ў духу «вернемся ў залатое стагоддзе».

— Я чытала, што такое «Славянскі сабор»: яны выступалі за аб’яднанне Расіі, Беларусі і Украіны. І гэта акурат пра тое: давайце не будзем будаваць новую нацыю, а вернемся да таго, што было.

— Згодны. На жаль, спроба атрымалася няўдалая.

— Мне цікава: што вы, малады прагрэсіўны чалавек, толькі выпускнік, там шукалі?

— Цяжка сказаць. У той момант, і даволі доўга-такі, прыкладна да 2003 года, я шчыра лічыў, што ў тым ці іншым выглядзе саюз з Расіяй у прынцыпе для нас выгадны, бо ў іх больш прасунутая палітычная культура, эканоміка, законы. У нас нічога не было, што было ў іх — той жа фондавы рынак, на якім я пасля працаваў. Але так было да першых гадоў Пуціна, справы ЮКАСА, потым стала ясна, што не. Пасля Расія шмат зрабіла, каб стала ясна, што не трэба да яе так ставіцца. Да нейкага моманту я абсалютна шчыра лічыў, што для нас маглі б быць карыснымі, прынамсі эканамічна, такія стасункі з ёй. 

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
меркаванне / Адказаць
26.02.2020 / 10:50
Нагадвае дзевачку-правінцылку, якая прыбыла з захалусця скараць сталіцу. Таму беспамылкова далучаецца да ўплывовых і, галоўнае, грашовых. Думаю, што і да Зісера яго прыстроілі, як былога чальца каманды маладова прызідзента і барца з "яшчыкам гваздзей". Не разумею, каму цікавы гэты персанаж? Можа такім жа дылетантам-правінцыялам з надуманымі амбіцыямі?
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
26.02.2020 / 11:13
"На жаль, спроба атрымалася неўдалая" - гэта цытата Чалага, тобок ён шкадуе, што не аб’ядналіся, а не пра свае памылкі маладосьці, пайшоў ты, Чалы, на на тры рускіх літары, мала цябе білі, трэба было болей усыпаць. Пятая калонна гэты Чалы. Прарасейскі вырадак.
2
Ёпрст / Адказаць
26.02.2020 / 11:26
Чалы і тады быў савецкім правінцыйным шкаляром. Тыя, хто працаваў у савецкім "хай-тэке", ведалі пра татальную адсталасць СССР ва усім, нічога свайго не было. Усё было скрадзена на загніваючым Захадзе! І спадзявацца на Расею? Зараз мы бачым вынік па экспарту прамысловых тавараў Расеі - мізерныя 3,6%, нават у Беларусі 8,4%! Ды і шматвякавая гісторыя стасункаў з расейскай імперыяй разумнаму чалавеку аб чым гаворыць? Чытай Каліноўскага!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру