24.02.2020 / 18:00

Чалы расказаў, за каго галасаваў на прэзідэнцкіх выбарах 3

У 1994 годзе эканаміст Сяргей Чалы быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і пасля выбараў атрымаў пасаду ў Адміністрацыі прэзідэнта. Праўда, праз некалькі гадоў ён вырашыў сысці.

За каго Чалы галасаваў на ўсіх наступных прэзідэнцкіх выбарах? Пра гэта ён расказаў у праграме «Ток» з Настассяй Роўдай.

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— У 2001-м я галасаваў за Ганчарыка. Хаця тады я пазнаёміўся з Мілінкевічам, ён узначальваў штаб Домаша. Я ўсур’ёз разлічваў, што Домаш можа стаць кандыдатам, я нават разглядаў магчымасць прапанаваць свае паслугі, бо гэта сапраўды быў кандыдат, за якога можна было ўзяцца. У яго была добрая гісторыя, ён добра выглядаў, ён рэгіянал, яго біяграфію можна было зрабіць часткай праграмы, калі б ён стаў першым адзіным — тады ж упершыню з’явілася ідэя адзінага кандыдата. Потым, калі атрымаўся партыйны дзеяч, гэта ўсіх засмуціла.

Пасля галасаваў за Мілінкевіча — проста я ўжо асабіста быў з ім знаёмы. У 2010 годзе я галасаваў за Міхалевіча. Я разумею, што выбар даволі дзіўны…

— Патлумачце.

— У нас жа як працуе: кожныя новыя выбары — гэта шмат у чым адмаўленне папярэдніх. Што такое 2010 год? «Мы не будзем такія, як Мілінкевіч, мы будзе больш рашучыя ў плане Плошчы, мы пойдзем да канца». Пры гэтым калі задаеш пытанні: а што ж вы будзеце рабіць на холадзе, калі да вас прыйдзе, напрыклад, 100 тысяч чалавек? — «Няважна».

У «Саўзпарку» ёсць серыя пра гнома з бізнэс-планам: пункт 1 — збіраем бруднае адзенне, пункт 2 — тры пытальнікі, пункт 3 — профіт. «Збіраем людзей на Плошчу — 3 пытальнікі — профіт» — такі быў бізнэс-план. Усе былі аслепленыя гэтай ідэяй.

Мы ўжо тады з Алесем Міхалевічам распрацоўвалі ідэю — яна проста не была заўважана — якраз «мірных перамен», якая пасля развівалася.

— Знаёмы слоган!

— Канечне! Гэтая ідэя была народжаная менавіта тады, яна была выпрацавана як антытэза. Прычым не ясна было, чым гэта ўсё скончыцца. Тое, што «крывавая нядзеля» адбылася, — дык да гэтага і ішло. Было шмат званочкаў, якія казалі, што да гэтага справа ідзе, што сілавы варыянт становіцца больш прымальным, што задача сілавікоў — напужаць прэзідэнта, а пасля яго ж выратаваць і расказваць: «Ну, ты ж разумееш, што мы цябе ад рэвалюцыі выратавалі — ты нам цяпер вінен, абавязаны сваім абраннем!» Што і адбылося. Таму я галасаваў за Міхалевіча як за чысціню эксперыменту.

— І 2015-ы — за Караткевіч, бо мірныя перамены?

— Так, гэта працяг гэтай думкі.

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Ёпрст / Адказаць
24.02.2020 / 20:24
Мамадарагая, у 1994 годзе не разумець, што такое Лукашэнка, мог дазволіцць сабе толькі  шэраговы калхазан! Далей, калі ты беларускі аналітык, дык за 25 гадоў мог бы вывучыць мову, таму што ноблес облідж! Ну а пра мары Абломава пра тры рэформы. Нават слухаць няёмка! Тут толькі адно зразумела - гэта калі не Лукашэнка ва уладзе. Рэальная парада можа быць толькі адна і толькі для Рыгоравіча - Шурык, чытай пра Лі Куан Ю і скажы Пуціну пайшоў ты! Вось тут цябе падтрымае большасць! І рабі тыя ж самыя рэформы Лі Куан Ю, ён жа уладу не згубіў! Захаваць Беларусь сапраўды незалежнай ад Расеі ёсць і Лукашэнкава і наша мэта! Без Беларусі Лукашэнка адназначана згубіць (у лепшым выпадку) уладу, а можа і жыццё!
2
хтосьці / Адказаць
24.02.2020 / 20:48
Дапусцім, што чалавек памыляўся, потым асазнаў усю жудаснасць свайго выбару, і паспрабаваў выправіцца, але...
Колькі разоў згаданы спадар хадзіў на ўчастак назіральнікам, каб хаця паспрабаваць абараніць уласнаручна ўкінутую паперку ад прысваення тым самым жудасным кандыдатам? На жаль, пытанне рытарычнае.
Не, нічога ён у сваіх дзеяннях не змяніў - працягвае падтрымліваць першага свайго кандыдата, забяспечвае яўку махлярам
0
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
25.02.2020 / 08:34
"Неважно как голосуют, важно как считают!" (с) - нехта з бальшавiкоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру