Пілот іранскага самалёта авіякампаніі «Асеман Эйрлайнз» заўважыў пападанне ракеты ва ўкраінскі самалёт Boeing 737-800 і распавёў пра гэта дыспетчару. Расшыфроўку размовы апублікаваў сайт ТСН.

Гаворка ідзе пра памылкова збіты Іранам 8 студзеня самалёт. У гэты ж момант іншы іранскі самалёт распачынаў пасадку.

«Па маршруце ўспышкі — як ад ракеты. Нешта такое там павінна быць?» — пытаецца пілот, які заўважыў момант катастрофы.

Дыспетчар у адказ удакладняе, дзе адбылася ўспышка і ці не ляціць ракета ў бок Тэгерана. Пілот у сваю чаргу сцвярджае, што ракета ўзляцела з боку горада. На гэта дыспетчар адказаў яму, што на зямлі таксама не разумеюць, дзе крыніца ўспышкі, і выказаў надзею, што праблем для самалёта быць не павінна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0