Адміністрацыя Трампа, верагодна, прызначыць дасведчанага дыпламата Джулі Фішэр амбасадарам ЗША ў Беларусі, паведамляе Foreign Policy са спасылкай на беларускія крыніцы.

Фішэр, прафесійны дыпламатычны работнік, цяпер з'яўляецца намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім саюзе. Раней яна працавала намеснікам пастаяннага прадстаўніка місіі ЗША ў НАТА і была прызначаная ў амбасады ЗША ва Украіне, Грузіі і Расіі. Каб стаць паслом, Фішэр павінна быць прызначаная прэзідэнтам і яе кандыдатуру павінен узгадніць Сенат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0