Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Беларусь прызначыць свайго пасла ў ЗША на працягу наступных некалькіх месяцаў з улікам пратакольных працэдур. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што беларускі пасол у ЗША Міхаіл Хвастоў у 2008 годзе быў адкліканы ў Мінск для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол ЗША Карэн Сцюарт. З тых часоў амерыканскую і беларускую місію ў Мінску і Вашынгтоне узначальвалі часовыя павераныя ў справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0