Фота Вольгі Шукайла

Фота Вольгі Шукайла

Сёння ў Гродне ідзе моцны снег, таму чартарны рэйс з турыстамі не змог прызямліцца ў аэрапорце своечасова. Боінг-737 паляцеў у Мінск, але праз некаторы час зноў вярнуўся ў Гродна, піша Tut.by.

— Самалёт у сувязі з умовамі надвор'я не змог прызямліцца ў Гродне, — кажуць у авіякампаніі «Белавія».

Аказалася, сёння ў Гродна прыйшла сапраўдная зіма, у горадзе — моцны снег. Надвор'е і стала прычынай таго, што Боінг-737, які рухаўся маршрутам Хургада — Гродна, не змог прызямліцца паводле раскладу ў 13.00. Самалёту давялося двойчы абляцець Гродзенскае вадасховішча і сысці на запасны аэрадром у Мінск.

— Самалёт прызямліўся толькі што, у 15.35, ён прыляцеў з Мінска, — удакладнілі ў Гродзенскім аэрапорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0