Алесь Таўстыка, фота Андрэя Лянкевіча.

Алесь Таўстыка, фота Андрэя Лянкевіча.

прадстаўнікі магілёўскіх уладаў пакінулі Сацыяльны форум.
Прыняць закон аб малым і сярэднім бізнесе запатрабаваў падчас свайго выступлення 15 сакавіка на ІІІ Сацыяльным форуме, што праходзіць у Магілёве, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка.

Паводле яго слоў, законапраект быў распрацаваны і перададзены ў Палату прадстаўнікоў ужо два гады таму. «Ад прыняцця гэтага закону залежыць жыццё прадпрымальнікаў, іх сем’яў і сваякоў, якія таксама ўдзельнічаюць у бізнесе», — сказаў актывіст.

Пры гэтым А.Таўстыка запатрабаваў канкрэтных рашэнняў па падтрымцы прадпрымальніцтва на рэгіянальным узроўні ад прысутных у зале прадстаўнікоў Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама.
І зрабіў гэта ў дастаткова рэзкай і эмацыянальнай форме.
У адказ чыноўнікі пакінулі Сацыяльны форум.

У наступным выступленні былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава падтрымала патрабаванні А.Таўстыкі, але пры гэтым заявіла, што выніку можна дабіцца толькі «шляхам узгаднення інтарэсаў» уладай і малым бізнесам.

Паводле яе слоў, у новым складзе палаты прадстаўнікоў ёсць і былыя прадпрымальнікі, таму прадстаўнікам бізнесу трэба працаваць з імі. В.Абрамава зазначыла, што такая работа больш канструктыўная, чым эмацыянальныя выступы на форумах і круглы сталах. «Дыялог з уладай трэба пачынаць не з канфліктаў, а з добразычлівага або, прынамсі, нейтральнага стаўлення да яе прадстаўнікоў», — сказала В.Абрамава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?